Нобэль па медыцыне – за лекі ад паразітаў


Шведская акадэмія прадставіла першых сёлетніх лаўрэатаў: 850 тыс. еўра раздзялілі тры асобы, якія выратавалі мільёны людзей.

Распачаўся нобэлеўскі тыдзень – ад сёння да пятніцы ў Стакгольме будуць абвяшчаць пераможцаў штогадовай узнагароды за навуковыя дасягненні. Сёння адну палову прэміі па медыцыне атрымалі Ірландзец Уільям Кэмпбэл і японец Сатосі Амура – за стварэнне авермектына, лека супраць элефантыязу. Другую палову ўзяла кітаянка Юю Ту – за адкрыццё артэмэтру, леку супраць малярыі. Абодва прэпараты сталі ў свой час сапраўднай рэвалюцыяй у медыцыне, і ўратавалі мільёны людскіх жыццяў.

За ўсю гісторыю шведы прысудзілі 105 Нобелеўскіх прэміяў у галіне медыцыны альбо фізіялогіі, амаль палова ўзнагародаў прызнаваліся за працы ў галіне генетыкі.

Нашыя суайчыннікі пакуль не маюць ніводнага Нобэля, хоць чатырнаццаць лаўрэатаў маюць беларускія карані. Сярод іх – Жарэс Алфёраў з Віцебска, Сайман Кузнец з Пінска і Шыман Перэс з-пад Валожына.

Заўтра ў Стакгольме абвесцяць лаўрэата па фізіцы, у сераду – па хіміі, у чацвер – па літаратуры. Лаўрэат прэміі міра стане вядомы з пятніцу ў Осла, там жа адбудзецца святочны канцэрт.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў