Ніводная з беларускіх спартовак сёння не выйдзе на старт праз моцны вецер


Сёння ў праграме Алімпіяды было запланавана ўдзел шасці беларускіх спартовак. Праз непагадзь усе спаборніцтвы адмянілі.

Праз ураган адмянілі жаночы слалам, у які была заяўленая расейка з беларускім пашпартам і адзіная прадстаўніца ад нашай краіны Марына Шканава.

Таксама не пройдзе індывідуальная гонка ў біятланістак, дзе рыхтаваліся стартаваць Дар’я Домрачава, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна і Дынара Алімбекава. Гэта адна з апошніх магчымасцяў для Дар’і Домрачавай ды іншых дзяўчат здабыць медалі.

Не выйшла на старт дыстанцыі 1000 метраў канькабежка Таццяна Міхайлава. Яна будзе рыхтавацца да мас-старту, які адбудзецца 24 лютага.

Пакуль у беларускай зборнай медалёў у Пхёнчхане няма.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары