Ніна Багінская: Ідзе крадзеж маёй маёмасці

video

Сёння мусіў прайсці продаж лецішча Ніны Багінскай, але аўкцыён не адбыўся.

Чаму так сталася, у размове з «Белсатам» тлумачыць спадарыня Ніна. Падаем яе словы ніжэй.

Агулам дзесяць штрафаў за мой удзел у пратэставых акцыях склаліся ў суму 63 млн (недэнамінаваных) рублёў. Улады зразумелі, што з маёй пенсіі гэтых грошай нельга ўзяць. Бо я магу проста не дажыць, плацячы гэтыя штрафы – больш за 500 тыс. рублёў у месяц яны не могуць адлічаць.

Я вырашыла ехаць на продаж, абараняць сваю маёмасць ды паглядзець, хто будзе набываць гэты мой участак. Прыехала а 10-й гадзіне, прыехалі мае сябры. Фактычна ідзе крадзеж маёй маёмасці.

Больш – у відэаразмове вышэй.

Глядзі таксама
Каментары