Нідэрландцы не хочуць Украіну


Перамога еўраскептыкаў і, магчыма, удар па ўкраінскім шляху ў бок Еўропы. 61 % галандцаў «супраць», 38 % «за» асацыяцыю Украіны з Еўразвязам. Яўка на рэферэндуме, адзначаюць назіральнікі, незвычайна нізкая для Нідэрландаў, але перавысіла патрэбныя 30 %. І хоць плебісцыт мае толькі рэкамендацыйны характар, не прымаць яго да ўвагі ўрад краіны не можа. Невядома, што цяпер чакае дамову Украіны і ЕЗ, ды якую карысць з гэткіх вынікаў мае Крэмль.

Згодна з нідэрландскім заканадаўствам, рэферэндум будзе прызнаны сапраўдным, калі ў галасаванні прымуць удзел 30 % грамадзянаў.

Пры гэтым пераважная большасць прагаласаваўшых – 64 % – выступілі супраць дамовы аб асацыяцыі. «За» прагаласавалі 36 %.

Цяперашняе галасаванне ў Нідэрландах разглядаецца ў ЕЗ як спроба сіл перад брытанскім рэферэндумам па пытанні выхаду з абʼяднанай Еўропы. Яго ініцыявалі еўраскептыкі, якім удалося сабраць 300 тысяч подпісаў. Гэта першы плебісцыт у Нідэрландах з 2005 года, калі 62 % жыхароў выказаліся супраць еўрапейскай канстытуцыі. Перамога еўраскептыкаў можа паўплываць на вынікі брытанскага рэферэндуму, які запланаваны на 23 чэрвеня.

На дадзены момант Нідэрланды зʼяўляюцца адзінай краінай, якая не ратыфікавала пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ.

Рэферэндум мае дарадчы характар і не паўплывае на вынікі пагаднення пра асацыяцыю Украіны з ЕЗ.

ДР, belsat.eu паводле lenta.ru

Стужка навінаў