Ні дня без падзення: рубель працягвае траціць сваю вартасць


Вынікі гандляванняў на Беларускай валютна-фондавай біржы для беларускага рубля ізноў несуцяшальныя. Толькі з пачатку гэтага тыдня айчынная валюта адносна долара страціла 6% сваёй вартасці.

Актуальны курс амерыканскай валюты складае BLR 19 864. Еўра падаражэў на 412 рублёў да BLR 21 609. Расейскі рубель падаражэў да амаль BLR 259,75. Узмацненне расейскай валюты – новы трэнд на біржы, да гэтага рубель танеў адносна «зайчыка».

АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ ЭКАНАМІСТ:

«У нацыянальным банку нарэшце пачулі саўмінаўскія патрабаванні, якія палягаюць у тым, каб курс рубля быў у калідоры 280-300, інакш, калі мы ў гэты калідор не трапляем нашыя ўсе трактары, МАЗы і харчовая прадукцыя застаецца незапатрабаванай на расейскім рынку».

Падзенне кошту беларускае валюты адбываецца на фоне зніжэння кошту нафты на сусветных рынках. Сёння цана на чорнае золата працягнула падзенне і сягнула 29,7 $ за барэль.

belsat.eu

Стужка навінаў