Незарэгістраваны кандыдат выйшаў на кальцавую

video

Намеснік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, якога не зарэгістравалі кандыдатам на дэпутата ў парламент, зладзіў акцыю з нацыянальнай сімволікай на менскай кальцавой аўтадарозе, але для падтрымання іншага кандыдата – Юрася Меляшкевіча.

Адмовілі ў рэгістрацыі Лагвінцу праз папярэджанні: першае ён атрымаў за тое, што чальцы ініцыятыўнай групы раздавалі людзям газету «Народная Воля» – гэта ацанілі як подкуп выбарнікаў, а другое вынеслі за ўлёткі на канцэрт Вольскага. Але сам палітык працягвае інфармаваць выбарнікаў пра тое, што адбываецца ў краіне, і выкарыстоўвае для гэтага дазволеныя пікеты сваіх паплечнікаў.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ,  НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РУХУ «ЗА СВАБОДУ»
«Ёсць вялікая колькасць людзей, якія яшчэ не вызначыліся, і мы якраз хочам таксама паказаць гэтым людзям, што ў гэтай краіне ёсць неабыякавыя, вельмі патрыятычныя людзі, якія хочуць зменаў да лепшага, каб Беларусь стала нармальнай, цывілізаванай краінай».

Лагвінец – адзін з самых яркіх кандыдатаў сёлетніх выбараў: у межах сваёй кампаніі ён зладзіў канцэрт Лявона Вольскага ў мікрараёне Сухарава, бел-чырвона-белыя сцягі луналі на мосце праз МКАД, а па горадзе ездзіў «Лагвінецмабіль».

ЮРАСЬ МЕЛЯШКЕВІЧ, КАНДЫДАТ НА ДЭПУТАТА Ў ПАРЛАМЕНТ АД ЯСЕНІНСКАЙ ВЫБАРЧАЙ АКРУГІ № 100:
«Вельмі баяцца актыўнасці людзей, якія адгукаюцца на заклікі такіх кандыдатаў, таму нерэгістрацыя такіх моцных кандыдатаў лагічна з пункту гледжання рэпрэсіўнай функцыі гэтых уладаў».

Далей палітык плануе назіраць за выбарамі і разам з камандай паспрабуе палічЫць яўку – на думку Лагвінца, у Сухараўскай акрузе выбары могуць не адбыцца, бо ўжо цяпер колькасць выбарнікаў заніжаная.

НХ, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары