Незалежных журналістаў Наталлю Крывашый і Кастуся Жукоўскага аштрафавалі на 5,4 мільёнаў рублёў


Штраф у трыццаць базывых велічыняў для гомельскіх незалежных журналістаў Наталлі Крывашый і Кастуся Жукоўскага. Паводле мясцовага суддзі, журналісты праводзілі «незаконнае апытанне жыхароў вёскі Буда-Галоўчыцкая». Журналісты ж лічаць, што гэтак улады рыхтуюцца да выбараў

НАТАЛЛЯ КРЫВАШЫЙ, ЖУРНАЛІСТ-ФРЫЛАНСЕР

«Гэты, вырак, які сёння прагучаў – гэта зачышчэнне інфармацыйнае прасторы перад выбарамі. Я падымаю дастаткова вострыя сацыяльныя пытанні, якія трэба вырашаць. Але нашай дзяржаве, замест таго, каб вырашаць іх, лягчэй пакараць мяне».

Пытанне сапраўды няпростае – чаму пажылыя жыхары Буда-Галоўчыцкай маюць плаціць у чатыры разы болей за ўласныя дамы, чымся за калгасныя. Сюжэт выйшаў у эфіры нашага тэлеканала ў сакавіку. Суддзя ж, што разглядаў справу пра «незаконнае інтервю» даў журналістам максімальна магчымае пакаранне за «працу без акрэдытацыі».

belsat.eu

Стужка навінаў