Незалежных назіральнікаў выклікаюць у міліцыю


У Менскай вобласці ўчастковыя запрашаюць на размовы незалежных назіральнікаў. Актывісты называюць гэта помстай за скаргі на парушэнні.

Сябра Рады руху Віталь Амяльковіч заяўляе пра выпадкі ў Слуцку, Маладзечне і Барысаве: трох актывістаў руху «За свабоду» пасля выбараў пачала шукаць міліцыя. Усе яны назіралі за выбарамі і складалі скрагі праз парушэнні падчас галасавання.

У трох выпадках прысутнічае практычна адна і тая ж схема: назіральнік фіксаваў парушэнне, пісаў скаргу ў пракурату, пракуратура перадавала іх у міліцыю, пазней паперы траплялі на стол да ўчастковага і той пачынаў пошук аўтараў скаргаў.

Маладзечанскі актывіст Валянцін Цішко, адзін з тых, каго выклікалі ў пастарунак, лічыць, што такія выклікі ў міліцыю – спроба напалохаць: «Гэта маральны ўціск. Такія скаргі – не ў кампетэнцыі міліцыі». Актывіст дадае, што з маладзечанскіх незалежных назіральнікаў пакуль выклікалі толькі яго.

Віталь Амяльковіч мяркуе, што падобныя выклікі – «спроба помсты праз вялікую колькасць скаргаў ад гэтых назіральнікаў».

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары