Незалежны беларускі фільм упершыню выходзіць у нацыянальны пракат


«ГараШ» Андрэя Курэйчыка купілі кінатэатры ўсёй краіны.

11 лютага на экраны беларускіх кінатэатраў выходзіць трагікамедыя «ГараШ». Фільм пабачаць гледачы ў Менску і ва ўсіх абласцях – больш, чым у 25 гарадах.

Гэта першы выпадак у гісторыі беларускай кінавытворчасці, калі незалежны кінапраект выходзіць у шырокі рэспубліканскі пракат. Творчая група пачынае тур па гарадах Беларусі, дзе будзе прадстаўляць гледачу свой праект. Стваральнікі «ГараШу» плануюць наведаць Берасце, Горадню, Маладзечна, Мазыр, Віцебск ды іншыя гарады.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/S70-IywUjQw”][vc_column_text]Урачыстая прэмʼера ў Менску адбудзецца 13 лютага а 19-ай у кінатэатры ў Масква.

«У сітуацыі, калі дзяржаўнае кіно рэгрэсуе, калі студыя скарачае супрацоўнікаў і фактычна ператвараецца ў «Мылаварню», фабрыку танных серыялаў для расейскіх тэлеканалаў, толькі незалежныя аўтары прапануюць беларускаму гледачу айчыннае кіно», – кажуць творцы ў афіцыйным звароце да прэсы.

У Менску паглядзець «ГараШ» можна будзе ў «Маскве», «Перамозе», «Арт-кінатэатры» і «Сільверскрын» у гандлёвых цэнтрах «Галілеа» і «Арэна».

«Тое, што пракатчыкі і кінатэатры столькіх гарадоў ягоных купілі, кажа пра тое, што менавіта такое кіно запатрабавана цяпер у нас у краіне. Калі б у Беларусі быў оскараўскі камітэт – яго несумненна вылучылі б на «Оскар» ад Беларусі. А каго яшчэ?» – лічыць рэжысёр фільма Андрэй Курэйчык.

«Для нас важна, каб беларускі глядач даказаў чыноўнікам, што можа зрабіць свядомы выбар на карысць айчыннага прадукту, да таго ж зробленага без усялякай ідэалогіі або дзярждапамогі. Што наш глядач гатовы да такіх вось творчых прыгодаў і эксперыментаў», – дадае прадзюсар і кампазітар Зміцер Фрыга.

Трагікамедыя «ГараШ» распавядае пра жыццё аўтаслесараў у Менскім мікрараёне Шабаны, і даследуе менталітэт і жыццёвыя прынцыпы постсавецкай чалавека і грамадства.

«ГараШ» – гэта толькі першы крок. Спыняцца мы не будзем. Так, яго бюджэт мікраскапічны, а сам фільм грубаваты і вуглаваты, але там ёсць той самы беларускі нерв і беларуская ментальнасць, якая прыцягне на яго гледача», – перакананы Курэйчык.

На прэзентацыі «ГараШу» 13 лютага рэжысёр і каманда «Bezbuslouarts» абвесцяць пра старт новага кінапраекту, які будзе зняты летам 2016 года.

Стужка навінаў