«Newsweek»: Расею чакае такая ж доля, як і СССР


Працяг вонкавай агрэсіі будзе азначаць калапс Расеі, лічаць аўтары-навукоўцы.

Дэніс Корбой, Ўільям Кортні і Кенэт Яловіц на старонках выдання «Newsweek» разважаюць пра будучыню Расеі.

«Калі Крэмль разглядае магчымасць далейшай актыўнасці ва Украіне, ён сутыкнецца з жорсткім выбарам. Гэтыя рашэнні могуць мець доўгі ўплыў на лёс Расеі», – заўважаюць яны.

Аўтары праводзяць аналогію з увядзеннем савецкіх войскаў у Афганістан, якое стала адным з адпраўных пунктаў далейшага краху СССР.

«Дзесяць гадоў уварвання савецкіх войскаў вылілася ў паразу, а яшчэ праз два гады СССР сутыкнуўся з калапсам», – гаворыцца ў публікацыі.

НМ, belsat.eu, паводле Espreso.tv

Стужка навінаў