«New York Post» апублікаваў фотаздымкі аголенай жонкі Дональда Трампа

photo

25 гадоў таму Меланія Кнавс (дзявочае прозвішча жонкі кандыдата на прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі) знялася ў фотасесіі для французскага часопісу «Max».

melania_-_copie_13
melania_1a
melania_-_copie_2

«Тут няма чаго саромецца. Яна прыгожая жанчына», – пракаментаваў CNN публікацыю «New York Post» прадстаўнік выбарчага штабу Трампа Джэйсан Мілер.

«Меланія была класнай, фантастычнай асобай і вельмі мілаю са мною», – распавёў выданню аўтар фотаздымкаў Jarl Alé de Basse­ville.

Дональд Трамп ажаніўся з Меланяй Кнавс у 2005 годзе.

Меланія нарадзілася ў 1970 годзе ў невялічкім гарадку ў Югаславіі, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Славеніі. Вывучала архітэктуру і дызайн у Люблянскім універсітэце. Пазней пераехала ў Мілан. Працавала ў мадэльным бізнесе. Яна не раз на вокладкі «Vogue», «Harperʼs Bazaar», «Ocean Drive», «In Style», «New York Magazine», «Vanity Fair», «Elle». У 2001-м знялася ў кінастужцы «Узорны самец».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары