Невядомыя выкінулі ў жывёльны магільнік у Лагойскім раёне двух сабакаў

video

Адна з сабак памерла, другую выратавалі і даставілі ў ветерынарную клініку.

Пра жывёлінаў, якіх кінулі ў шахту з астатнкамі трупаў быдла, зоаабаронцам паведаміў жыхар вёсцы Чудзенічы. Мужчына папрасіў не называць ягонага імя праз страх помсты.

Магільнік знаходзіцца на тэрыторыі «Трайпл-Агра».

Яшчэ 17 ліпеня на месца выклікалі ўчастковага, які склаў пратакол і агледзеў месца, але нічога не зрабіў. Сабакі засталіся «павольна боўтацца ў месіве парэшткаў гнілых трупаў, атручаныя ўжо трупнымі ядамі», паведамляе «Эгіда».

На наступны дзень на месца прыехалі валанцёры, якія дагрукаліся да дырэктара прадпрыемства і дамагліся, каб мясцовыя рабочыя дасталі жывёлінаў.

Сабакі былі ў жудасным стане, кішылі чарвямі і апарышамі. У бліжэйшай ветклініцы дапамагаць адмовіліся. Сабаку, якая выжыла, валанцёры адвезлі ў Менск.

Цяпер актывістам патрэбная дапамога ў аплаце стацыянара. Падрабязнасці гісторыі і спосабы, як можна дапамагчы, тут.

Асцярожна, відэа не для слабых нерваў

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары