Хакеры ўзламалі каля 50 млн. акаунтаў у Facebook


Кампанія Facebook паведаміла, што хакеры скарысталіся хібамі ў кодзе сацыяльнай сеткі і атрымалі доступ да прыкладна 50 млн акаўнтаў. Хто стаіць за ўзломам – невядома. Кампанія ўжо звярнулася ў паліцыю.

У пятніцу карыстальнікам, якіх кампанія лічыць патэнцыяльнымі аб’ектамі ўварвання, было прапанавана ўвайсці ў сетку нанова.

Кіраўнік аддзела бяспекі Facebook Гай Розен паведаміў, што ў цяперашні час дэфект ліквідавалі.

Недахопы сістэмы бяспекі былі звязаныя з функцыяй View As, якая дазваляе даведацца, як выглядае профіль карыстальніка вачыма іншых карыстальнікаў. Гэтая функцыя зʼявілася не пазней за 2012 года.

Як паведамляе кампанія, скарыстаўшыся гэтай функцыяй, зламыснікі змаглі атрымаць так званыя маркеры доступу – гэта радок кода, які вызначае, змяняе або запісвае дадзеныя «Фэйсбука» ад асобы пэўнага чалавека.

У кампаніі кажуць, што пакуль не ведаюць, ці выкарысталі зламыснікі чужыя акаўнты і атрымлівалі яны доступ да нейкай закрытай ад іх інфармацыі.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў