Невядомы ў масцы з пісталетам абрабаваў прадуктовую краму Менску

video

Зламыснік, пагражаючы прадавачцы прадметам, падобным да пісталета, забраў з касы 7 мільёнаў рублёў. Здарэнне адбылося ўвечары 18 снежня на вуліцы Варвашэні, але цяпер з’явілася відэа з камеры назірання.

Выбягаючы з крамы, у дзвярах злачынца сутыкнуўся з пакупніком, які паспрабаваў яго спыніць, але нападнік аказаў супраціў і збег. Цяпер мужчыну шукае Заводскі РУУС. На налётчыка завялі крымінальную справу за разбой.

Прыкметы невядомага: Рост каля 175-180 см, хударлявага целаскладу. Быў апрануты ў кароткую куртку чорнага колеру з малюнкам у выглядзе герба з каронай шэрага колеру. Меў на твары чорную маска з прарэзамі для вачэй, камуфляжныя штаны зялёнага колеру, чорныя боты з трыма белымі палосамі, чорныя пальчаткі.

Праваахоўнікі просяць усіх, хто валодае інфармацыяй пра ягонае знаходжанне, звяртацца ў Заводскі РУУС Менску па адрасе вул. Кабушкіна, 36 альбо па тэлефонах (017) 340-02-02 (дзяжурная частка) (029) 306-58-25 або 102. Ананімовасць гарантуецца.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары