Невядомы падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы ў Менску


Мужчына падпаліў сябе на знак пратэсту супраць рашэння суду.

Інцыдэнт адбыўся 28 красавіка прыкладна а 17:45. Пра гэта паведамілі Tut.by відавочцы.

Побач з невядомым, які сябе падпаліў, аказаліся два супрацоўнікі АМАПу: яны хутка сарвалі вопратку, якая гарэла, і пагасілі яе. Усё адбывалася прыблізна паўтары хвіліны.

Пасля, у вячэрнім выданні «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» паведамілі, што надзвычайная сітуацыя стала ў пэўным сэнсе жэстам адчаю мужчыны.

Каля 10 гадоў ён быў жанаты, у шлюбе нарадзілася дзіця. Пазней пара развялася. Суд вызначыў колькасць сустрэчаў бацькі з дзіцём, якая не задаволіла мужчыну. Ён абскардзіў гэта ў Вярхоўным судзе, але рашэнне засталося ранейшым. Пасля гэтага мянчук спрабаваў дамагчыся свайго, звяртаючыся ў Адміністрацыю кіраўніка краіны, але ўсё безвынікова.

Тады мінчанін адправіўся на Кастрычніцкую плошчу, абліў сябе бензінам і падпаліў. Супрацоўнікі АМАПу патушылі агонь, пацярпелы цяпер знаходзіцца ў шпіталі.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў