Невядомы напаў з бензапілою на супрацоўнікаў банку ў Швейцарыі


Інцыдэнт здарыўся ў горадзе Шаффхаузен. Reuters паведамляе, што 5 асобаў атрымалі раненні, двое з іх – цяжкія.

Паліцыя ачапіла частку старога гораду. Злачынца пакуль на свабодзе. Яго асоба ввядомая, але паліцыя не называе імені.

Праваахоўнікі заяўляць, што не лічаць напад тэрарыстычным актам.

Першапачаткова паведамлялася, што злачынец напаў на мінакоў на вуліцы. Пазней паліцыя ўдакладніла, што напад адбыўся ў адным з офісаў. Швейцарскае інфармацыйнае агенцтва SDA паведамляе, што мужчына з маторнай пілой уварваўся ў офісны будынак і мэтанакіравана напаў на супрацоўнікаў размешчанага ў ім банку.

Мужчына збег на аўтамабіле. У пошукавай аперацыі задзейнічаны верталёт. Крамы ў цэнтры гораду зачыненыя.

Будзе дапоўнена

Стужка навінаў