Невядомы «мастак» намаляваў у Маладзечне несанкцыянаваны пешаходны пераход


Невядомы «мастак» намаляваў у Маладзечне пешаходны пераход на вуліцы Гарадоцкай каля аўтазапраўкі «Белнафтахім», дзе пешаходы часта пераходзяць дарогу не па правілах, піша kraj.by.

 

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Пераход уводзіць у зман і аўтамабілістаў, і пешаходаў, кажуць мясцовыя даішнікі. У ДАІ спадзяваліся, што самавольную дарожную разметку за пару дзён змые дажджамі, аднак гэтага не здарылася. Таму камунальнікі да канца тыдня замалююць несанкцыянаваны пераход чорнай фарбай.

ЮВ, belsat.eu, паводле kraj.by

Стужка навінаў