Нецвярозы кіроўца хацеў «задавіць» памежніка


Кіроўца праігнараваў патрабаванні памежнага нараду аб спыненні і, уцякаючы, спрабаваў збіць вайскоўцаў.

Інцыдэнт з удзелам кіроўцы «Audi» адбыўся 24 сакавіка ў памежнай зоне ў Маларыцкім раёне. Як пасля паведаміла прэс-служба Дзяржпагранкамітэту, ён аказаўся нецвярозым. Для таго, каб спыніць парушальніка, памежнікі выкарысталі табельную зброю.

У адносінах да грамадзяніна распачаты адміністратыўны працэс за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй сваіх паўнамоцтваў.

За кіраванне ў стане алкагольнага апʼянення кіроўцу пагражае штраф у памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары