Нэтаньягу выказаў спачуванне Пуціну


Трагедыя з расейскім самалётам у Сірыі не прывядзе да эскалацыі адносінаў з Ізраілем, як было тры гады таму ў стасунках паміж Масквою і Анкарой. Прэм’ер-міністр Ізраіля Бэньямін Нэтаньягу выказаў шкадаванне Уладзіміру Пуціну ў сувязі з смерцю расейскіх вайскоўцаў.

Кіраўнікі Ізраіля і Расеі правялі перамовы па тэлефоне, паведамляе ТАСС. Размова адбывалася на фоне абвінавачвання Ізраілю ў тым, што менавіта ізраільскія пілоты вінаватыя ў гібелі расейскага самалёта і вайскоўцаў. Масква была гатова да таго, каб увесці адказныя меры ў дачыненні да Тэль-Авіва.

Абноўлена
Сірыя збіла расейскі самалёт з 15 вайскоўцамі. Мінабароны РФ вінаваціць Ізраіль. (Аднаўляецца)
2018.09.18 09:10

Нягледзячы на закіды Расеі, самалёт быў знішчаны менавіта сірыйскім СПА, а ў прыватнасці расейскім жа комплексам С-200. Але Мінабароны Расеі сцвярджае, што ізраільскія знішчальнікі «схаваліся за расейскім самалётам», такім чынам падставілі яго пад удар ракеты. Расея палічыла гэта правакацыяй і варожымі дзеяннямі.

Ізраіль жа пераконвае, што насамрэч адказнасць за інцыдэнт нясе рэжым Башара аль-Асада.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў