Непрызнаная рэспубліка Нагорны Карабах мяняе назву


У праекце новай канстытуцыі Нагорны Карабах будзе называцца Арцах, паведаміў старшыня парламенту самаабвешчанай рэспублікі ды кіраўнік камісіі па канстытуцыйных рэформах Ашот Гулям.

«Будзе ўжо не канстытуцыя Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, а Рэспублікі Арцах. Гэта значыць, што суб’ект ў канстытуцыі мяняецца, і ажыццявіцца тое, пра што мы гаварылі цягам апошніх гадоў – мы вернемся да нашай гістарычнай, сапраўднай назвы, што знойдзе сваё адлюстраванне ў першым артыкуле новай канстытуцыі», – заявіў чыноўнік у эфіры Грамадскага тэлебачання непрызнанай рэспублікі.

Арцах – старажытная армянская назва карабахскага рэгіёну.

Праект канстытуцыі прадугледжвае прэзідэнцкую, цэнтралізаваную форму праўлення з пашырэннем паўнамоцтваў заканадаўчага органа. Публічныя абмеркаванні новай канстытуцыі пачнуцца на наступным тыдні.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў