Непразрыстая ўлада і праблемы з правасуддзем. Беларусь панізілася ў рэйтынгу вяршэнства права


За апошнія два гады Беларусь апусцілася адразу на восем радкоў у сусветным індэксе вяршэнства права і заняла 65 месца ў рэйтынгу, які штогод складае міжнародная няўрадавая арганізацыя World Justice Project.

Паводле экспертаў WJP, законы ў Беларусі працуюць лепш, чым у Расеі ці Украіне, але горш, чым ва Уругваі, Казахстане і Індыі.

Пазіцыя ў рэйтынгу залежыць ад наступных базавых прынцыпаў вяршэнства закона: узроўню карупцыі, незалежнасці судоў, паўнамоцтваў чыноўнікаў, наяўнасці ў краіне адміністрацыйнага рэсурсу, захавання правоў чалавека і ўзроўню палітычных свабодаў.

На думку экспертаў WJP, за апошнія два гады ў Беларусі значна пагоршылася сітуацыя з празрыстасцю дзеянняў інстытутаў улады (мінус 15 пазіцый), практыкай правапрымянення законаў (мінус 16 пазіцый) і грамадзянскім правасуддзем (мінус 9 пазіцый).

Разам з тым, па ўзроўні барацьбы з карупцыяй наша краіна паднялася на тры пазіцыі ўверх.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў