Немцы сталі набываць беларускай мэблі ў 6 разоў больш


На сёння сем з дзесяці шафаў, сталоў і канапаў, зробленых на фабрыках «Белляспаперапраму», адпраўляюцца за мяжу.

Сёлета прадпрыемствы экспартавалі 66 % ад агульнага аб’ёму вырабленай мэблі. У грашовым вымярэнні экспарт мэблі за першыя шэсць месяцаў гэтага года вырас на 24 % і склаў амаль $ 61 млн. Рэкардсменам росту продажаў стала Нямеччына, якая набыла беларускай мэблі на $ 4,7 млн. Гэта, падкрэсліваюць у «Белляспаперпраме», у 6 разоў больш, чым у студзені–чэрвені 2017 года.

У прэсавай службе канцэрну нашаму каналу распавялі, што беларускія кампаніі павялічылі экспарт як корпуснай, гэтак і мяккай мэблі.

«Прадпрыемствы асвойваюць рынкі і нарошчваюць пастаўкі», – паведамілі «Белсату» у прэсавай службе канцэрну.

На сёння айчынную мэблю набываюць у Расеі, Польшчы, Казахстане, Літве, Францыі і яшчэ 28 краінах.

Павелічэнне экспарту звязанае з намаганнямі беларускіх прадпрыемстваў не залежыць ад аднаго – перадусім расейскага – рынку, а прадаваць сваю прадукцыю як мага шырэй па ўсім свеце.

ДД

Стужка навінаў