Некаторыя банкі прадаюць долары па Br 20 тысяч


Новыя рэкорды ўсталяваліся падчас гандляванняў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Беларускі рубель працягвае слабець чацвёрты дзень запар: 14-га студзеня ён упаў на 0,97 % да кошыка валют.

Нацыянальны банк Беларусі выставіў новы курс долара ў памеры 19 тыс. 514 рублёў, што на 188 рублёў больш, чым было ўчора. Еўра прабіў адзнаку ў 21 тысячу і склаў 21 тыс. 197 рублёў (плюс 269 рублёў).

Некаторыя банкі ўжо прадаюць долар па 20 тысяч рублёў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”85174″ img_size=”large”][vc_column_text]Нацбанк Беларусі прагназаваў, што пад канец 2016 года курс долара складзе толькі 19 тыс. 350 рублёў. Былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч прагназаваў, што курс долара ў 2016-ым годзе можа перавысіць 30 тысяч рублёў

МЯ, паводле telegraf.by

Стужка навінаў