Нейрасетку навучылі прыдумваць назвы крафтавага піва


Нэйм-актывістка і даследчыца Жанэль Шэйн апублікавала ў сваім блогу вынікі працы нейрасеткі, якая прыдумвае назвы для папулярнага апошнім часам крафтавага піва (зробленага на міні-піваварнях).

Прыклады працы нейрасеткі

Даследчыца выкарыстала ў сваім праекце некалькі сотняў тысячаў назваў піва і гатовую нейрасетку з адкрытым кодам char-rnn. Менавіта яна была выкарыстаная для стварэння твітаў у стылі кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава.

Раней Шэйн навучыла нейрасетку прыдумваць назвы кветак, марскіх свінак і пакемонаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў