Неэфектыўныя прадпрыемствы «будуць адключаныя ад бюджэтнай кармушкі»


У Беларусі хутка пачне працаваць механізм кіраванага банкруцтва неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў.

Пра гэта заявіў сёння першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі, перадае belta.by.

«Адключэнне ад бюджэтнай кармушкі неэфектыўных прадпрыемстваў непазбежна прывядзе да іх фінансавай неплацежаздольнасці. Прадпрыемствы, якія будуць не ў стане існаваць без падтрымання, мусяць быць зліквідаваныя або рэструктурызаваная», – адзначыў Аляксандр Забароўскі.

Паводле чыноўніка, такія працэсы пацягнуць за сабою пытанні з работнікамі, мясцовымі ўладамі. «Моманты складаныя, але на тое і ёсць эканамічныя органы, улада, каб іх вырашаць», – мяркуе ён.

Пра неабходнасць рэформаў сёння заявіў і экс-прэм’ер Міхаіл Мясніковіч, які цяпер займае пасаду старшыні Савету Рэспублікі. «Калі не праводзіць рэформаў, а фарсіраваць інтэграцыйныя працэсы на базе таго, што ёсць, то вынікі могуць апынуцца нават адмоўнымі», – папярэдзіў чыноўнік падчас міжнароднай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў