Недадзяржава з недалюдзьмі: што можна даведацца пра Украіну ў беларускіх кнігарнях?


Паліцы кнігарняў у Горадні заваленыя ўкраінафобскай літаратурай. Кніжак з праўкраінскім або нейтральным поглядам няма.

Нягледзячы на афіцыйна-нейтральны статус Беларусі ў расейска-ўкраінскім канфлікце, паліцы кнігарняў беларускіх гарадоў літаральна заваленыя прапагандысцкімі расейскімі выданнямі антыўкраінскага зместу. Яскравы таму прыклад – крамы ў цэнтры 360-тысячнай Горадні.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”4969″ onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Напрыклад, у адыёзнай «Бітве за Наваросію» аўтар распавядае пра нараджэнне «украінскага фашызму», «гераічную» абарону баевікамі Славянска, а інцыдэнт са збітым малаазійскім боінгам наагул называе «правакацыяй». Украінцы («укропы», як іх называе аўтар) паказаныя разбуральнікамі ды гвалтаўнікамі, якія метадычна знішчаюць насельніцтва, школы і дзіцячыя садкі на ўсходзе сваёй жа краіны.

Еўразіец і паплечнік Дугіна Валер Каровін, аўтар кнігі «Канец праекту «Україна» наагул лічыць Украіну «недадзяржавай», якая «…за дваццаць год незалежнасці ад Расеі так і не стала паўнавартаснай дзяржавай». Згодна логіцы аўтара, украінцы, якія так і не здолелі стварыць «паўнавартаснай» дзяржавы маюць быць «недалюдзьмі» – а гэта ўжо наўпроставае распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Шэраг адыёзных аўтараў працягваюць эпатажны нацбол-экстрыміст Эдуард Лімонаў з кнігай «Кіеў капут» ды былы прэм’ер Украіны Мікалай Азараў з мемуарамі «Украіны на скрыжаванні», які пасля падзення рэжыму Януковіча збег у Аўстрыю. На Азарава ва Украіне заведзены шэраг крымінальных справаў.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”4973″ onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Гісторыя Украіны прадстаўляецца таксама выключна ў чорных фарбах. Напрыклад, Галадамор 1933 году, нацыянальная трагедыя Украіны, «развенчваецца» былым супрацоўнікам КДБ Млечыным як «міф», а барацьба УПА супраць немцаў і бальшавікоў падаецца як дзейнасць банд-фармаванняў.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”4977″ onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Агулам падобная літаратура не спыняецца на крытыцы Украіны, але пляжыць таксама Еўропу, ЗША і ўвесь заходні свет. Зрэшты, кошт падобных прапагандысцкіх выданняў таксама не малы: прыкладна ад 100 да 300 тысяч.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў