Небяспечнае суседства: цэх перапрацоўкі ртутных лямпаў – за сотню метраў ад жылых дамоў


Жыхары вёскі Асавок у Пухавіцкім раёне баяцца, што новы цэх прадпрыемства «ЛямпУтыльСэрвіс» будзе небяспечны. Тут плануюць перапрацоўваць паўтара мільёна лямпаў за год.

Канфлікт паміж жыхарамі вёскі Асавок і прадпрыемствам цягнецца трэці год. За гэты час сюды запрашалі і працаўнікоў санстанцыі, і працаўнікоў Дзяржаўнага кантролю, паспелі перарабіць план санітарнай зоны. На прадпрыемстве плануюць перапрацоўваць паўтара мільёна лямпаў за год, пры тым, што з аднаго боку цэху – вёска, з іншага – склады мясцовага фермера.

Цяпер дазволу на працу фірма не мае, бо заснавальнікі перарабляюць праект ацэнкі рызыкі. Але рамонт будынку ідзе поўнаю хадою: тут кладуць кафлю, будуюць стэлажы ды ўжо прывезлі апарат для перапрацоўвання лямпаў. Уладальнік будучага цэху Міхаіл Дубовік запэўнівае, што разумее ўсю адказнасць такога небяспечнага прадпрыемства.

Глядзіце больш – у відэаматэрыяле.

Наста Храловіч, belsat.eu

Стужка навінаў