Неанацысты прайшлі ў славацкі парламент


У суботу ў Славаччыне прайшлі парламенцкія выбары. Еўрапейская прэса ў шоку ад іх вынікаў: 8 % набрала партыя ўльтранацыяналіста Марыяна Катлебы «Нашая Славаччына». Прэмʼер-міністр Роберт Фіцо прыступае да складанай задачы фармавання новай кіроўнай кааліцыі.

Марыян Катлеба прымусіў пра сябе загаварыць у 2013 годзе, калі ён выйграў выбары ў Банскабыстрыцкім краі і стаў яго губернатарам. Да нядаўніх часоў быў ён быў адкрытым неанацыстам – любіў публічна зʼяўляцца ў строі, які нагадвае форму апалчэнцаў з фашысцкай арганізацыі «Глінкава гвардыя», якая існавала ў Славаччыне ў гады Другой сусветнай вайны.

«Райскае жыццё: 500 рейхсмарак за кожнага габрэя»

Катлеба з паплечнікамі ўзялі на ўзбраенне ўсю сімволіку і рыторыку «Глінкавай гвардыі – напаўвайсковай арганізацыі часы Першай Славацкай рэспублікі – эксперыменту са славацкім суверэнітэтам, які адбыўся ў гады вайны пры падтрымцы нацысцкай Германіі. У 1938–1945 гг. «Глінкава гвардыя» заўзята пераследавала чэхаў, габрэяў, цыганоў ды камуністаў.

У 1941 годзе ПСР падпісала з Нямеччынай пагадненне аб дэпартацыі габрэяў – беспрэцэдэнтнае па сваёй жорсткасці. Славаччына прапанавала тады плаціць па 500 рейхсмарак за кожнага габрэя, якога яны дэпартавалі – пры ўмове, што гэтыя габрэі ніколі не вернецца ў краіну. І яны не вярнуліся. У выніку каля 75 тысяч славацкіх габрэяў загінулі ў нацысцкіх лагерах смерці – нават пасля таго, як славацкі дыктатар Ёзаф Ціса на загад Ватыкану неахвотна спыніў дэпартацыі.

Гэтым рэжымам захапляюцца Марыян Катлеба і 13 новых дэпутатаў парламенту ад «Наша Славаччыны»:

«Тады было райскае жыццё», – казаў пра тыя часы Катлеба.

У 2014-ым, падчас адзначэння 75-ых угодкаў заснавання Славацкай дзяржавы, адна з банскабыстрыцкіх газетаў абвесціла, што губернатар Катлеба «вызваліў гарадскую ратушу, зняўшы з яе сцяг Еўрапейскага звяз».

Катлеба ненавідзіць і ЕС, і НАТА, называючы апошнюю арганізацыю тэрарыстычнай.

«Квоты на ўцекачоў: ганьба для Славаччыны»

З тае пары, як Марыян Катлеба стаў губернатарам, ён змяніў форму ў стылі «Глінкавай гвардыі» на пінжакі з карычневага тоўстага вельвету.[/vc_column_text][vc_single_image image=”129690″ img_size=”large”][vc_column_text]Аднак паводле славацкіх каментатараў, змена строю не прывяла да змены поглядаў. Антыімгранцкая праграма Катлебы і ягонай партыі відавочна прыцягнула нямала маладых выбарцаў у тых раёнах Славаччыны, якія пакутуюць ад беднасці і сацыяльнага няроўнасці. Марыянаў Катлеба назваў здраднікамі тых славацкіх дэпутатаў Еўрапейскага парламенту, якія прагаласавалі за ўвядзенне ў ЕЗ сістэмы квот на прыём мігрантаў.

«Славакія перажывае момант вялікай ганьбы», – кажа Том Нікалсан, брытанска-канадскі журналіст, які пражыў у краіне 23 гады. «Партыя Катлебы не падобная на французскі «Нацыянальны фронт» – яе можна назваць вельмі правай партыяй, гэта нацысты. У яе шэрагах – скінхэды, яны прылюдна зігуюць адзін другому і праводзяць сходкі ў Браціславе, на якія збіраецца да 2 тыс. чалавек. Там яны выкрыкваюць абразы ў адрас уцекачоў і мігрантаў з Блізкага Усходу», – распавёў Нікалсан у інтэрвʼю «BBC».

Назіральнікі папярэджваюць, што выкарыстанне нацыяналістычных лозунгаў разахвоціць дэманаў у Цэнтральнай Еўропе і выпусціць з бутэлькі джына еўрапейскага нацыяналізму. Яны спадзяюцца, што вынікі славацкіх парламенцкіх выбараў мусяць стаць урокам для Цэнтральнай Еўропы і ўсяго кантынента.

ДД; фота: idnes.cz

Стужка навінаў