«Неабходна падвышаць аўтарытэт міліцыі ў вачах грамадскасці», – міністр Шуневіч


Сёння на першым паседжанні грамадскага савета пры МУС у новым складзе міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што аўтарытэт міліцыі неабходна падвышаць, паведамляе БелТА.

«Стаўленне людзей да працаўнікоў органаў унутраных справаў неабходна трансфармаваць, падвышаючы яго аўтарытэт у вачах грамадскасці. З моманту стварэння грамадскага савета пры міністэрстве прайшло больш за чатыры гады. Мяркуючы па станоўчым грамадскім рэзанансе, яго дзейнасць мае вялікае значэнне. Чальцы савету робяць усё магчымае дзеля павышэння ўзроўню даверу грамадзянаў да праваахоўнікаў», – адзначыў Шуневіч.

Грамадскі савет пры МУС быў створаны ў сакавіку 2013 года. Сёлета яго старшынёй абраны галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч.

Чытайце таксама:

У працяг прамовы міністр таксама распавёў, што ўзровень злачыннасці ў краіне зніжаецца чацвёрты год запар – штогод на 6-8%. Паводле звестак МУС, за студзень-верасень 2017 года ў Беларусі было зарэгістравана 64 949 злачынстваў, што на 8,6% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

«Стала менш вулічнай злачыннасці, хуліганстваў, аднак павялічылася колькасць махлярстваў, звязаных з рознымі спосабамі іх здзяйснення – ад тэлефонных да махлярстваў у інтэрнэце. Больш выяўляецца карупцыйных злачынстваў», – дадаў Шуневіч.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў