«Не здрадзіць мэты»: Статкевічу – 60


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/FF6O8E-QUk0″][vc_column_text]Мікола Статкевіч не святкуе свайго Дня нараджэння. Для былога вязня сумлення сённяшні юбілей – нагода запланаваць будучыню.

У снежні 2010-га краіна ведала яго як кандыдата на прэзідэнта, наступныя пяць гадоў палітык правёў у зняволенні. На вызваленне Мікалая Статкевіча чакалі: чалавек са стрыжнем нават пасля доўгай адседкі здолеў удыхнуць жыццё ў палітычны вакуум, які пакрысе апанаваў грамадства пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Калі знаходзяцца такія людзі як Мікалай – гатовыя сядзець за гонар краіны, – не ўсе страчана», – кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец.

У гісторыю незалежнай Беларусі Статкевіч увойдзе таксама як заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Яшчэ на пачатку 90-х ён распрацаваў і апублікаваў канцэпцыю стварэння беларускага войска, якая была рэалізавана пасля атрымання нашай краінай незалежнасці. Тады Статкевіч выступіў ініцыятарам прысягі сябраў БЗВ і афіцэраў запасу на вернасць Беларусі. Гэтая шматтысячная акцыя прымусіла ўрад прывесці да прысягі нашай краіне ўсіх афіцэраў сілавых структур.

З сярэдзіны 90-х Мікалай Статкевіч бярэ актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны: тагачасны старшыня БСДП (Народная Грамада) арганізаваў і ўзначаліў больш за 30 дэманстрацыяў у абарону дэмакратыі і суверэнітэту. Каля 30 разоў падпадаў пад адміністрацыйныя арышты, 3 разы супраць яго ўзбуджалі крымінальныя справы. Статкевіч быў прызнаны міжнароднымі арганізацыямі вязнем сумлення.

«Гэта чалавек мэты не здрадзіць», – кажа старшыня Менскай гарадской арганізацыі БЗВ Алесь Станкевіч.

Палітыка каралі вялікімі штрафамі, пазбавілі правоў кіроўцы, праз судзімасць Статкевіч страціў магчымасць балатавацца на выбарах. Пасля апошняга турэмнага тэрміну палітык ініцыяваў шэраг пікетаў супраць расейскае вайсковае агрэсіі ды сацыяльна-эканамічных праблемаў грамадства. І сённяшняе свята – не толькі нагода для падвядзення вынікаў, але і добры момант планаваць будучыню, лічыць палітык. Роўна праз месяц Мікола Статкевіч правядзе акцыю супраць выбарчага фарсу.

Воля Сауле

Стужка навінаў