«Не выправіўся»: за Паўлам Вінаградавым ізноў устанавілі прэвентыўны нагляд


За грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым зноў усталявалі прэвентыўны нагляд. Гэтым разам тэрмінам на 6 месяцаў. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёну сталіцы нібыта таму, што Вінаградаў так і не стаў на шлях выпраўлення.

Падставаю для дзеянняў суда маглі стаць тры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у акцыях пратэсту – мяркуе маладзён. Між тым патрабаванні аб наглядзе пярэчаць патрабаванням беларускага заканадаўства.

«Тое, што за мной устанавілі нагляд на шэсць месяцаў, хаця судзімасці ў мяне засталося тры з паловай, увогуле не павінны былі ўстанаўліваць. Я спадзяваўся, што нават у Беларусі гэткае бязмежнае парушэнне заканадаўства немагчымыя. Хаця б у той час, калі лібералізацыя і трэба праводзіць парламенцкую кампанію», – сказаў «Белсату» Павел Вінаградаў.

Вінаградаў быў асуджаны па справе Плошчы на чатыры гады пазбаўлення волі. У верасні 2011-га ён выйшаў на волю ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі аб памілаванні. Тады ж за актывістам і ўсталявалі прэвентыўны нагляд на 3,5 гады. З лістапада 2015 года Вінаградаў стаяў на ўліку ў Маскоўскім РУУС сталіцы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары