Не ўратавалі. Мінлясгас выпусціў каўбасу з бабра


Падчас выставы «Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2017» можна будзе прадэгуставаць каўбасу з аленіны, дзікай качкі і ўсё ж такі – бабра.

Выстава-кірмаш пройдзе ў Белэкспа з 27 па 30 красавіка.

Пра гэта паведаміў sb.by начальнік аддзелу паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргей Шастакоў.

Сяргей Шастакоў: гэта я раблю каўбасу з баброў

За мяжой часам так могуць закапціць або паперчыць каўбасу так, што незразумела, бабёр гэта ці курыца. Мы вырашылі, што будзем рабіць свой варыянт з усяго натуральнага, каб не заглушаць густ дзічыны. Думаю, гурманам будзе цікава. На мой погляд, смак атрымаўся незвычайны. 

У студзені 2017  у Байнэце з’явілася петыцыя супраць вытворчасці каўбасы і тушонкі з бабраціны, пад якой падпісалася больш за 130 тысячаў чалавек.

ВД, sb.by

Стужка навінаў