Не турыст, а тэрарыст: за фатаграфаванне стратэгічных будынкаў будуць затрымліваць


Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч распавёў журналістам, якія аб’екты не павінны трапляць у аб’ектыў фотакамер.

Не рэкамендавана фатаграфаваць стратэгічныя будынкі органаў унутраных спраў, КДБ, судоў і іншых праваахоўных органаў, вакзал. Такія захады – не толькі асцярога перад тэрарыстычнымі актамі, але і звычайнымі хуліганскімі выхадкамі, якія могуць дыскрэдытаваць уладу.

«Агаленне палавых органаў і фатаграфаванне на фоне Палаца рэспублікі, гэта кваліфікуецца як дробнае хуліганства»,  – адзначыў Ігар Шуневіч.

Міністр унутраных спраў падкрэсліў, што забароны на фатаграфаванне не існуе, але калі паводзіны асобы будуць вызаваць падазрэнні ў супрацоўніка міліцыі, ён павінен разабрацца, навошта гэтыя здымкі робяцца.

У Менску ўжо мелі месца інцыдэнты з затрыманнем за фатаграфаванне аб’ектаў. У лютым затрымалі расейскага турыста, які фатаграфаваў будынкі ў Лоеве. Пазней цягам месяца адбыліся затрыманні журналістаў і фотакарэспандэнтаў «Камсамольскай праўды», «Белсату», «БАЖу», блогераў з Менску.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары