Не спадабалася, як паглядзеў. У Горадні мужчына пабіў бутэлькай пасажыра тралейбуса


Увечары 14 ліпеня мясцовы жыхар, які быў п’яны, вырашыў пракаціцца ў тралейбусе. Паездка скончылася крымінальнай справай.

Падчас паездкі мужчыне не спадабалася, што іншы пасажыр неяк не так на яго паглядзеў. За гэта ён некалькі разоў ударыў чалавека шкляной бутэлькай па галаве. Пасля гэтага хуліган вырашыў, што трэба ўцякаць, але іншыя пасажыры яго спынілі.

«На бліжэйшым прыпынку знаходзіліся вайскоўцы В/Ч 55 22, якія затрымалі зламысніка», – паведамляюць у Гарадзенскім УУС.

У дачыненні да мужчыны ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339. Яму пагражае абмежаванне волі тэрмінам ад трох да пяці гадоў, або пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў