Не сочыш за здароўем – плаці штраф!


Чыноўнікі працягваюць фантаніраваць ідэямі аб штрафах і адказнасці грамадзянаў.

У Беларусі можа быць прыняты закон аб здароўі народу. Пра гэткі нарматыўны дакумент заявіў кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец. Гэтая норма мае гарантаваць грамадзянам выкананне дзяржаваю абавязкаў адносна медычнага абслугоўвання.

Але гэта яшчэ не ўсё. Косінец заявіў, што разам з тым прадугледжваецца «адказнасць чалавека за сваё здароўе, ён абавязаны зберагаць яго ад самага дзяцінства». Паводле інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, чыноўнік падкрэсліў, што людзі, якія не сочаць за сваім здароўем, злоўжываюць алкаголем, паляць, павінны несці адміністратыўную і фінансавую адказнасць.

Паводле Аляксандра Косінца, дзяржава мае палепшыць дэмаграфічныя паказнікі праз мінімізацыю колькасці абортаў, барацьбу з алкагалізмам і дыспансерызацыю насельніцтва.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў