«Не пускаюць нас туды»: дырэктар МАЗу пра гандаль у Расеі


МАЗ не трапіў у расейскую праграму субсідавання і цяпер саступае пазіцыі на расейскім рынку заходнім вытворцам. Такім меркаваннем з tut.by падзяліўся гендырэктар Менскага аўтазаводу Дзмітрый Кацярыніч.

Па выніках першага паўгоддзя 2017 года грузавікі «Volvo», «Scania» і «Mercedes-Benz» выцяснілі МАЗ з трэцяга месца на шостае.

Гэтыя кампаніі адкрылі ў РФ свае зборачныя заводы і знаходзяцца ў дзяржаўных праграмах субсідавання.

«Мы гэтым пахваліцца не можам. Не пускаюць нас туды. Хоць на МАЗах рухавік з яраслаўскага заводу, скрынка перадач таксама расейская, метал набываем у Расеі. Мы лічылі, у нас 2400 пазіцый – расейскія», – распавёў Кацярыніч.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў