«Не прыдумаў нічога лепшага»: мужчына ў Горадні парэзаў намёт летняй кавярні


У Горадні 22-гадовы малады чалавек нападпітку напаў на намёт кавярні.

УУС Гарадзенскага аблвыканкаму падае, што ў аўторак каля 23-ай гадзіны зламыснік праходзіў побач з летняй кавярняй каля дому № 1 па вуліцы Урублеўскага. У ягонай кішэні быў нож.

«Ён не прыдумаў нічога лепшага, чым парэзаць сцены намёту», – піша гарадзенская міліцыя.

Мужына нічога не скраў з намёта, але «парушыў цэласнасць канструкцыі». Праваахоўнікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле артыкулу «Хуліганства».

ДД, belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Глядзі таксама
Каментары