Не прапусціце: сёння на «Белсаце» прэм’ера фільму пра суайчыннікаў Джамалы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcXZUT2VLREtSS3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]А 22:05 глядзіце ў анлайн-трансляцыі на нашай старонцы дакументальную стужку «Калі гэты вецер сціхне», якая паўстала з удзелам «Белсату». 

Фільм распавядае пра трагедыю крымскіх татараў, пра якую спявала ў сваёй песні пераможца «Еўрабачання». Серада, 18 траўня, – дзень памяці ахвяраў сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў. Менавіта пра яе Джамала распавяла ў сваёй песні «1944». Сведкі тых страшных падзеяў, якія дажылі да нашых дзён, не думалі, што гісторыя паўторыцца.

Пасля анексіі Крыму Расеяй шмат хто з крымскіх татараў уцёк з акупаванай тэрыторыі, паколькі яны былі супраць новай улады. Гэты народ ужо мусіў развітацца са сваёй Радзімай – у 1944 годзе, калі паводле загаду Сталіна 250 тысяч крымскіх татараў масава дэпартавалі ў саюзныя рэспублікі Сярэдняй Азіі. Напрыканцы 1980-х, калі развальваўся СССР, яны пачалі вяртацца ў Крым. У 2014-м іх зноў чакалі ўцёкі.

Не наракаюць, а працуюць на дзве стаўкі

Праз некалькі тыдняў пасля анексіі Крыма польская рэжысёрка Аньеля Астрыд Ґабрыель (Aniela Astrid Gabryel) трапіла ў Кіеў на курсы для тых, хто здымае кіно. Ужо тады яна цікавілася крымскімі татарамі ды хацела пазнаёміцца з тымі, хто з’ехаў ва Украіну. У лагер для ўцекачоў ля Кіева яны выбраліся разам з украінцам, студэнтам Лодзкай кінашколы Аляксандрам Паздняковым, з якім пазнаёміліся на курсах.

Уцекачы з Крыму траплялі ў лагер разам з уцекачамі з Данбасу. Крымскія татары з болем распавядалі пра заклятае кола гісторыі. Але замест таго, каб наракаць на свой лёс ад раніцы да вечара, яны займаліся пошукамі працы. Сярод іх было шмат асобаў з вышэйшай адукацыяй, узгадвае Аньеля Астрыд Ґабрыель у інтэрвю «Белсату». І неўзабаве яны ўжо працавалі – у шпіталі, касметычным салоне або краме, прычым, часта на дзве стаўкі.

«Гэта надзвычай мірная нацыя»

Дзякуючы новым знаёмым, рэжысёрка скантактавалася з іхнымі сваякамі, якія засталіся ў Крыме. Нягледзячы на небяспечныя варункі працы для людзей з відэакамерамі, Аньеля Астрыд Ґабрыель чатыры разы наведала Крым (з траўня 2014-га да лета 2015 года).

Фільм «Калі гэты вецер сціхне» распавядае пра крымскататарскую сям’ю, якая жыве на тэрыторыі акупаванага Крыму. Праз прызму чатырох асабістых гісторый ён паказвае лёс мноства людзей, якія аказаліся пад ціскам палітычнага рэжыму. Асноўны матыў стужкі – не рэжым сам па сабе, а яго наступствы, што адбіваюцца на лёсах звычайных людзей, якія проста жадаюць жыць, кахаць і мець сямʼю.

«Гэта не людзі, якія змагаюцца з агрэсіяй, гэта надзвычай мірная нацыя. Яны адчуваць не злосць, а смутак і страх», – гаворыць Аньеля Астрыд Ґабрыель.

Пры новай уладзе крымскія татары сутыкнуліся са звальненнямі, шмат хто вымушаны жыць вельмі сціпла і харчавацца з уласнай прысядзібнай гаспадаркі.

Ці дамапожа «Еўрабачанне»?

Прэм’ера фільма ўдала супала з момантам, калі яшчэ не згаслі жарсці вакол «Еўрабачання». Але ці дапаможа ўсё гэта прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі, у якой апынуліся крымскія татары, і змяніць яе? Аньеля Астрыд Ґабрыель адразу зазначае, што рабіла фільм для людзей, а не для палітыкаў.

«Перамога Джамалы на «Еўрабачанні» вельмі ўсцешыла нас усіх [аўтараў і герояў фільму – рэд.] і дала надзею, што да іх будуць ставіцца больш прыязна, што можа іхнае тэлебачанне вернецца», – гаворыць рэжысёрка стужкі.

Яна дадае, што большасць крымскіх татараў не разбіраюцца ў вялікай палітыцы і не чакаюць дапамогі звонку, а калі і маюць нейкую надзею, то яна, хутчэй, абстрактная, як вера ў Бога…

«Калі гэты вецер сціхне», рэж. Аньеля Астрыд Ґабрыель, Тарас Дронь, 2015 г., Польшча–Украіна

Глядзіце таксама >>>> Наўздагон «Еўрабачанню»: не прапусціце крымскія дні на «Белсаце»

Інга Астраўцова, belsat.eu

Стужка навінаў