Не можаш сплаціць крэдыту – забудзься пра паляванне і кіраванне яхтаю


Жыхары Магілёўскай вобласці, якія не могуць разлічыцца з банкамі па валютных крэдытах, трапляюць пад незвычайныя санкцыі.

Напрыклад, яны пазбаўляюцца права на паляванне. Пра гэта распавялі «Радыё Магілёў» у аддзеле прымусовага выканання Галоўнага кіравання юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму.

«У апошні час у адносінах да даўжнікоў – а менавіта фізічных асобаў – актыўна сталі выкарыстоўваць яшчэ і такія меры, як забарону на выезд за межы Рэспублікі Беларусь і часовае пазбаўленне права кіравання аўтамабілем і нават маламернымі суднамі, такімі, як яхты. Але ў першую чаргу арыштоўваюць маёмасць даўжнікоў – лецішчы, кватэры і машыны», – распавялі ў ведамстве.

Тым не менш прымусіць нядобрасумленных грамадзянаў разлічвацца з даўгамі не так лёгка, бо ў некаторых з іх афіцыйна няма ні маёмасці, ні даходаў. За мінулы год у Магілёўскай вобласці ўдалося спагнаць 450 тысячаў долараў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары