«Не маўчы па-беларуску!» цяпер і ў смартфоне


Мабільная версія календара «Будзьма беларусамі!»

Кампанія «Будзьма беларусамі!» зрабіла мабільную версію папулярнага календара «Не маўчы па-беларуску!», якая ўжо дасяжная для бясплатнага спампоўвання для прылад на платформах iOS і Android.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» вырашыла падрыхтаваць мабільную версію папулярнага сярод беларускамоўнікаў календара «Не маўчы па-беларуску!».

Як выглядае месяц у мабільнай версіі календара «Будзьма беларусамі!»

У мабільнай версіі аб’яднаны мінулагодні і сёлетні календары. Гэта больш за 700 малюнкаў ад мастачкі Дар’і Мандзік, якія падпісаныя сакавітымі беларускімі словамі і словазлучэннямі. Прыстасаванне выдае іх рандомна.

Дата у мабільнай версіі календара «Будзьма беларусамі!»

ВД, паводле budzma.by

Глядзі таксама
Каментары