Не хапае дактароў, медсясцёр і дырэктараў. А дворнікаў, грузчыкаў і прадавачак зашмат


Упраўленне занятасці камітэту працы, занятасці і сацыяльнай абароны Менгарвыканкаму апублікавала спіс самых запатрабаваных прафесіяў.

Паводле звестак камітэту, на 1 красавіканайбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы заставалі электраманцёры-лінейнікі (100 вакансіяў), дактары (416), дырэктары (147), інжынеры-праграмісты (93), медсёстры (755), спецыялісты розных кваліфікацыяў (132).

Таксама камітэт апублікаваў спіс прафесіяў, з якімі вельмі цяжка знайсці працу.

На 45 вакансіяў кіроўцы прэтэндуюць 362 беспрацоўныя, на 5 вакансіяў грузчыкаў – 596 беспрацоўных. Высокая канкурэнцыя і за месцы каморных, прадаўцоў, прыіральнікаў, вартаўнікоў.

У студзені-сакавіку па дапамогу ў працаўладкаванні ў менскія службы занятасці звярнуліся 13 663 чалавекі, з іх 12 534 беспрацоўныя.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў