«Не хачу, каб у Беларусі пачалося тое, што зладзіла «Расейская імперыя» ва Украіне»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGb1BPSHhfUkExRU0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На радзіме іхным блізкім кажуць, што яны служаць неанацыстам. Адзін з іх стварае ўнікальны танк, а другі – інструктар для маладых байцоў.

Яны – адныя з дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў, якія сталі на абарону Украіны. На бацькаўшчыне, у Беларусі, іхная дзейнасць разглядаецца як «небяспечная» для стабільнасці ды ўладаў. За апошнія тыдні на іх пачалося паляванне лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

«Не нас трэба баяцца, а тых радыкалаў, якія паехалі ваяваць за ДНР, якія зладзілі тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, – адзначыў добраахвотнік з пазыўным Літвін. – Я лічу, што яны могуць зладзіць такое і ў нас у Беларусі. Гэтых людзей трэба лавіць і саджаць у турму. Адна з маіх мэтаў тут – не дапусціць, каб у Беларусі пачалося тое, што зладзіла «Расейская імперыя» ва Украіне».

Сюжэт праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40. У поўным выданні праграмы: ці толькі Пуцін раздае карты ў гульні на Каўказе; чаму ў панамскай афёры не фігуруе прозвішча Лукашэнкі; чаму галандцы паказалі жоўтую картку ўкраінцам ды іншае.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў