«Не гнаць людзей на выбары». Студэнты «не паслухаліся» Лукашэнку


Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Новаўвядзеньне: усе скрыні для галасавння будуць запірацца на ноч у шафе
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Парламенцкія выбары 2016
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ
Датэрміновае галасаванне ў БНТУ

У Беларусі распачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Праваабаронцы ды назіральнікі раяць пачакаць са сваім выбарам да галоўнага дня галасавання – нядзелі 11-га верасня. Напрыканцы тыдня паабяцаў прагаласаваць і кіраўнік краіны. Галасаванне на выбарах не павінна быць штучным, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай 6 верасня. Для чаго ж патрэбныя 5 дзён датэрміновых выбараў – у відэаматэрыяле інфармацыйнага выдання «Абʼектыў».

«У нас пачалося датэрміновае галасаванне, – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. – Я хацеў бы звярнуць і вашу ўвагу, і тых, хто арганізоўвае выбары, адказвае за іх на месцах, каб не было ў нас нічога штучнага, каб мы не гналі людзей на выбары, каб мы годна іх правялі, каб гэта сапраўды было свята і мы разумелі, што робім гэта для сваёй краіны і народа».

Глядзіце яшчэ >>> Галасаванне па-стаханаўску: на адным з менскіх участкаў ужо прагаласавала палова выбарцаў

Тым не менш, студэнты і бюджэтнікі традыцыйна становяцца ахвярамі адміністрацыйнага ціску: пад пагрозаю рознага кшталту спагнанняў, іх абавязваюць галасаваць датэрмінова.

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адкрыла гарачую лінію для паведамленняў аб парушэннях падчас парламенцкіх выбараў, якія прапаноўваецца адпраўляць на электронную скрыню ktn@spring96.org або праз форму зваротнай сувязі на сайце elections2016.spring96.org.

Акрамя таго, падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання будзе працаваць тэлефонная лінія: з 5 па 14 верасня – з 9 да 21 гадзіны; 11 верасня – кругласутачна. Тэлефоны: для жыхароў Берасцейскай вобласці – 8 (29) 685-53-29; Віцебскай – 8 (29) 865-64-66; Гомельскай – 8 (29) 865-64-57; Гарадзенскай – 8 (29) 865-64-21; Менскай – 8 (29) 865-43-56; Магілёўскай – 8 (29) 865-64-40; Менску – 8 (29) 865-64-26 і 8 (29) 865-64-25.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў