Не еў і не піў, дарогу на Менск пытаў у мінакоў. Гісторыя знікнення 10-гадовага Мікіты


Хлопчык так баяўся пакарання, што ўцёк ад дарослых, сеў на ровар і праехаў 57 кіламетраў дадому.

Гісторыя адбылася на лецішчы ў Дзяржынскім раёне – 10-гадовы Мікіта пасварыўся з іншым хлопчыкам ды пашкодзіў ягоны мабільнік. Бабуля сябра прыгразіла, што паскардзіцца на ягоныя паводзіны. Дзіця так спалохалася, што села на ровар… і паехала дадому ў Менск. На адлегласць 57 кіламетраў.

Зніклае дзіця шукалі і бацькі, і суседзі, і міліцыя, і пошукава-ратавальны атрад «Анёл». Хлопчык выехаў з Дзяржынскага раёну каля 12 дня. Па дарозе ён не еў і не піў, бо не меў грошай, каб штосьці сабе купіць. У мінакоў пытаў, як даехаць да Менску.

Начаваць Мікіту давялося ў падʼездзе, бо ягоныя бацькі зʼехалі на лецішча ў пошуках сына. Цяпер хлопчык знаходзіцца разам з мамай і татам удома.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў