Назіральнік з Сацыяльна-спартовай партыі накінуўся на Анатоля Лябедзьку (відэа)


На лідара АГП Анатоля Лябедзьку здзейснены напад пасля яго выхаду з участку для галасавання. Назіральнік ад Сацыяльна-спартовай партыі спрабаваў вырваць планшэт ды пагражаў

«Калі вы думаеце, што місія палітычнай партыі – гэта змагацца за падтрыманне выбарца, папулярызаваць сваю праграму, то ва ўмовах Беларусі гэта не зусім так. Ёсць партыі, праўладныя, якія выконваюць спецыфічныя функцыі, – адзначыў старшыня АГП. – Ёсць такая экзатычная партыя – Сацыяльна-спартовая, якая зʼяўляецца на палітычным ландшафце раз у 4-5 гадоў, калі праходзяць выбарчыя кампаніі. Фактычна гэта такая група баевікоў, якія павінны выконваць на выбарчых участках брудную працу для ўлады. Іхная функцыя – запалохваць назіральнікаў ад апазіцыйных партыяў і ладзіць розныя правакацыі».

[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]На адным з выбарчых участкаў у Савецкім раёне Менску Анатоль Лябедзька раздаваў зварот грамадзянскай ініцыятывы «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў» сябрам выбарчай камісіі.

«Усё было міла. Я прадставіўся, хто я, спытаў, ці ёсць нейкія пытанні, старшыня камісіі сказала: «Пытанняў няма». Я пайшоў. На выхадзе з будынку на першым паверсе – а ўчастак размешчаны на другім – мяне даганяе невядомы лысагаловы чалавек, накідваецца ззаду і спрабуе адабраць планшэт. Завязалася невялікая бойка, яму ўсё ж такі ўдалося вырваць мой планшэт, які я ў гэты момант паспеў уключыць. Я вымушаны быў звярнуцца да міліцыянтаў, якія моўчкі назіралі за тым, што адбываецца, – усё было на іх вачах. Тады я вярнуў сваю ўласнасць. Далей усё відаць на відэа. На маё пытанне: «Вы бандзюган?» Сам чалавек адказвае: «Так, я бандзюган, а што, па мне не відаць?»

Назіральнік, як відаць на відэа, нервова зарэгаваў, асцерагаючыся, што старшыня АГП мог зрабіць яму фотаздымак на ўчастку.

Глядзіце яшчэ >>> У Менску не хацелі пускаць галасаваць Дарта Вэйдэра

Фотафакт: Незвычайная скрыня на выбарчым участку ў Менску

Лукашэнка пра апазіцыянераў: Я з апазіцыі прыйшоў да ўлады, і гэта для мяне святое

За кадрам засталося, паводле Анатоля Лябедзькі, як лысагаловы назіральнік спрабаваў фізічна выпхнуць Анатоля Лябедзьку, сказаўшы: «Заўтра мы яшчэ з вамі пагаворым».

«Гэта значыць гэта ўжо была такая адкрытая пагроза, якая была агучаная ў прысутнасці лейтэнанта РУУС Савецкага раёну Максіма Ляпёшкіна, на што я звярнуў ягоную ўвагу. Ці падаваць заяву ў міліцыю – таму што гэта было адкрытае рабаванне і пагрозы, нейкі час мая ўласнасць знаходзілася ў яго – паглядзім. Нашая міліцыя акурат не дзеля таго, каб дазваляць пытанні па сутнасці, а выконвае такую ж функцыю, толькі ў больш мяккай форме», – сказаў Анатоль Лябедзька.

Беларуская сацыяльна-спартовая партыя падтрымлівае кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Лідарам партыі зʼяўляецца юрыст, чалец дэпутацкага абʼяднання «За саюз Украіны, Беларусі і Расеі» («ЗУБР») Уладзімір Александровіч. Дэвіз партыі: «Здароўе народу – дабрабыт дзяржавы». У партыі няма свайго інтэрнэт-сайту.

МЯ, паводле ucpb.org

Стужка навінаў