Назіральнік патрабуе завесці крымінальную справу за дакідванне бюлетэняў у Менску


Завесці крымінальную справу патрабуе назіральнік Яраслаў Навуменка па факце масавага ўкіду бюлетэняў на ўчастку №625 Каліноўскай выбарчай акругі №108 Менску. Адпаведную скаргу назіральнік накіраваў у акруговую камісію, у РУУС і пракуратуру Першамайскага раёну сталіцы.

Назіральнік кампаніі «Права выбару-2016» ад руху «За свабоду» сцвярджае, што 9 верасня ў прысутнасці сябраў камісіі пад старшынствам Валерыя Мялешкі і сакратара Таццяны Трубчык у скрыню для датэрміновага галасавання ўкінутыя фальсіфікаваныя бюлетэні ў вялікай колькасці.

«Перад абедзенным перапынкам у мяне выклікала падазрэнне, што ў скрыні ёсць прыціснутыя адзін да аднаго ў выглядзе шчыльнага стоса бюлетэні, чаго не можа быць пры адзінкавым укідванні бюлетэняў выбарцамі. На гэта была звернутая ўвага старшыні камісіі Мялешкі, ад якога зразумелага адказу не было пачута», – піша назіральнік.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”282099″ img_size=”large”][vc_column_text]Стос бюлетэняў на ўчастку №625 Каліноўскай выбарчай акругі №108 Менску. Фота pvby.org[/vc_column_text][vc_column_text]9 верасня па падліках Яраслава Навуменкі на ўчастак прыйшлі 42 выбарцы. Пры агалошванні вынікаў галасавання пасля закрыцця ўчастка а 19:00 камісія назвала іншую колькасць бюлетэняў – 228. Ізноў у скрыні для галасавання з’явіўся шчыльны стос бюлетэняў.

7 верасня назіральнік таксама зафіксаваў разыходжанні ў лічбах, аднак патлумачыць іх не здолеў. 7 верасня камісія налічыла 45 бюлетэняў супраць налічаных назіральнікам 34, а 8 верасня – 45 супраць 27.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”282095″ img_size=”large”][vc_column_text]Стос бюлетэняў на ўчастку №625 Каліноўскай выбарчай акругі №108 Менску. Фота pvby.org[/vc_column_text][vc_column_text]

«Даказаць фальсіфікацыю можна, параўнаўшы спісы тых, хто прагаласаваў, з колькасцю бюлетэняў у скрыні», – адзначае назіральнік.

Яраслаў Навуменка ўвесь працоўны час знаходзіцца на ўчастку, выходзячы за яго межы толькі пры размове па тэлефоне, але пры гэтым не выпускае ўваходныя дзверы з поля зроку.

Назіральнік просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых.

МЯ, паводле pvby.org

Стужка навінаў