Назіральная рада «Белсату» звярнулася з заяваю да кіраўніцтва ЕЗ


20 снежня ў Менску адбылося паседжанне грамадскай Назіральнай рады нашага тэлеканалу.

«Белсат» і грошы ЕЗ

«Мы прынялі заяву на імя кіраўніцтва Еўразвязу, каб ЕЗ вярнуў фінансаванне, якое калісьці даваў «Белсату». Як толькі ЕЗ перастаў быць фундатарам, то адразу пачаліся пытанні. Будзем спадзявацца, што Польшча будзе не адзіным донарам тэлеканалу», – кажа сябра Назіральнай рады «Белсату» і кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

Сёлета краіны Заходняй Еўропы спынілі свой удзел у фінансаванні «Белсату». Раней бюджэт тэлеканалу папаўнялі гранты са Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Вялікай Брытаніі, Літвы ды іншых. У фінансаванні нашага тэлеканалу брала ўдзел і Еўрапейская камісія.

Вера ў салідарнасць

«Хочацца верыць, што нашая заява дапаможа захаваць “Белсат”», – кажа Зінаіда Бандарэнка, якая падпісала сённяшні зварот да кіраўніка ЕЗ.

Паводле заснавальніка Беларускага гуманітарнага ліцэю, «Белсат» паўстаў як праява салідарнасці з беларускім народам.

«Мы ўсе ўспрымалі «Белсат» у якаясьці акту праявы салідарнасці з народам Беларусі ды разумення таго, якія праблемы стаяць перад намі. Гэтае разуменне было ўласцівае палякам, якія напэўна ў сваім жыцці таксама перажылі нешта падобнае. Супольнае з намі мінулае дазваляла ім зразумець, якую дапамогу трэба аказваць і як гэта рабіць», – заўважыў сябра Рады Уладзімір Колас.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

«Тое, што стваралася 10 гадоў, нельга праз нейкае глупства, наіўнасць або дамоўленасць проста ўзяць і разбурыць. Мы робім усё магчымае, каб гэта не здарылася», – запэўнівае сябра Рады Святлана Калінкіна.

Назіральная рада «Белсату» паўстала ў 2008 годзе. У яе склад увайшлі такія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, як філосаф Валянцін Акудовіч, мастак Міхаіл Анемпадыстаў, народная артыстка Беларусі і культавая дыктарка Зінаіда Бандарэнка, вядомая журналістка Святлана Калінкіна, кінарэжысёр ды педагог Уладзімір Колас, грамадскі дзеяч Алег Трусаў, рэжысёр Юрый Хашчавацкі.

Усе артыкулы на тэму #белсатжыві тут.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў