Назбіраў штрафаў за палітычныя акцыі на $10 000. Зранку прыйшлі судовыя выканаўцы і забралі бытавую тэхніку


У арандаванай кватэры Алеся Макаева (адзін з лідараў прадпрымальнікаў) і Юліі Сцяпанавай (актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь») апісалі маёмасць.

29 верасня ў кватэру, якую здымае Алесь Макаеў і яго жонка Юлія Сцяпанава, прыйшлі судовыя выканаўцы, паведамляе «Беларускі дакументацыйны цэнтр».

У арандаванай кватэры, дзе яны жывуць разам з маленькай дачкой, большасць маёмасці належыць уладальніку кватэры.

Падставай для візіту судовых выканаўцаў сталі шматлікія штрафы Макаева за ўдзел у палітычных акцыях. Паводле яго, такіх штрафаў назбіралася ўжо прыкладна на $ 10 000.

Макаеў шмат гадоў арандаваў павільён на рынку, але на пачатку 2016-га з ім не працягнулі дамову арэнды. Цяпер яму няма чым аплачваць штрафы.

Паводле Сцяпанавай, судовыя выканаўцы забралі бытавую тэхніку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”294155″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота: auto.onliner.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў