Навукоўцы стварылі шкло для смартфонаў, якое «рэгенеруецца»


Каліфарнійскія навукоўцы натхніліся персанажам коміксаў «Людзі Ікс» па мянушцы Расамаха, які валодае здольнасцю да самаабнаўлення, і стварылі шкло для смартфонаў, з дапамогай якога гаджэты будуць амаль незнішчальнымі.

Створаны матэрыял празрысты і здольны праводзіць электрычны ток, дзякуючы чаму яго можна выкарыстоўваць для стварэння ўстойлівых да драпін і вельмі даўгавечных экранаў смартфонаў. Як сцвярджаюць навукоўцы, калі шкло разбіць, яно зможа аднавіцца ўсяго за содні. Акрамя ўстойлівасці да парэзаў матэрыял можа расцягвацца ў 50 разоў.

На думку аўтараў вынаходкі, цягам трох гадоў гэтыя матэрыялы паступяць на рынак.

ДР belsat.eu паводле nypost.com

Стужка навінаў