Навука ў выгнанні: У Варшаве адкрылі Цэнтр беларускіх даследаванняў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGT2lSdWhBSFY1blUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Звольненыя праз палітычныя матывы беларускія гісторыкі атрымалі ў польскай сталіцы пляцоўку для сваёй навуковай дзейнасці.

На ўрачыстай цырымоніі, што прайшла ў галоўным корпусе Варшаўскага ўніверсітэту, апроч беларускіх прысутнічалі і вядомыя польскія дзеячы. Сярод іх – кіраўнік Асяродку вывучэння Усходняй Еўропы Ян Маліцкі ды віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Конрад Паўлік, які падкрэсліў выключную важнасць «беларускага пытання» для Польшчы.

«Гэтая новая з’ява падтрымліваецца Міністэрствам замежных справаў Польшчы. Я думаю, мэты – выключна навуковыя, простыя. Раней ужо былі праграмы, якія падтрымлівалі студэнтаў і навукоўцаў – вось гэта чарговая такая праграма», – адзначае Мацей Вільчынскі, арганізатар праекту, рэферэнт Асяродку вывучэння Усходняй Еўропы.

Сярод навукоўцаў, якія атрымалі магчымасць працягнуць дзейнасць на новай пляцоўцы, шмат звольненых праз палітычныя матывы выкладчыкаў Гарадзенскага ўніверсітэту.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”38496″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”38500″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]

«Калі ў пачатку 90-х гадоў мы былі менш адсталыя, і здавалася што дзякуючы кантактам мы зможам падцягнуцца за еўрапейскай гуманітарнай навукай – то цяпер мы зноўку адрэзаныя. І ўсе, хто хоць трошкі быў звязаны з сучаснымі даследаваннямі, з сучаснымі падыходамі – яны апынуліся па-за ўстановамі, даследчыцкімі і навучальнымі», – кажа гісторык Генадзь Сагановіч.

Кіраваць Цэнтрам будзе прафесар Алесь Краўцэвіч.

«Мы будзем імкнуцца да таго, каб наша дзейнасць была гучнай, плённай, і спадзяюся, што ў першую чаргу гэта прынясе плён не толькі нам, як навукоўцам, а прынясе плён даследчай думкі Беларусі», – заўважае гісторык Таццяна Касатая.

Дапамога ж развіццю беларускай навукі з польскага боку на гэтым не скончыцца. Толькі сёлета на падтрыманне беларускіх культурных і навуковых праектаў МЗС Польшчы ды іншыя ўстановы выдаткавалі каля 60 млн злотых.

Алена Шпак, фота Сяргея Пелясы

Стужка навінаў